20 траўня 2024, панядзелак, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі неабходную для падаўжэння жыцця колькасць філіжанак кавы на дзень

9
Навукоўцы назвалі неабходную для падаўжэння жыцця колькасць філіжанак кавы на дзень

Даследаванне спецыялістаў працягвалася 11 гадоў.

Навукоўцы высветлілі, якая колькасць кавы штодня неабходная для таго, каб падоўжыць жыццё, піша The Sun (пераклад - lenta.ru).

Паведамляецца, што спецыялісты 11 год вывучалі звычкі брытанцаў. Падчас даследавання высветлілася, што тры кубачкі меленай кавы кожны дзень зніжаюць рызыку заўчаснай смерці на 12 адсоткаў, смерці ад сардэчных захворванняў — на 17 адсоткаў, а ад інсульту — на 21 адсотак.

Даследнікі таксама звязалі ўжыванне гэтага аб'ёму кавы з паляпшэннем паказчыкаў здароўя, але нагадалі, што гэта тычыцца свежай меленай кавы, а не распушчальнай.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках