20 траўня 2024, панядзелак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Данбасе пачалі масава рабаваць кватэры «эвакуаваных» людзей

42
На Данбасе пачалі масава рабаваць кватэры «эвакуаваных» людзей
Фота: Reuters

Толькі ў Макееўцы разрабаваныя 42 кватэры.

У акупаваным Данецку і Макееўцы пачалі рабаваць кватэры людзей, эвакуаваных у Расею.

Прынамсі 100 выпадкаў марадзёрства на тэрыторыі акупаванага Данбаса паведаміў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка ў сваім Telegram-канале, піша «Уніян».

Ён паказаў допіс з групы ў мэсэнджары, прысвечаны тэме эвакуацыі. У ім напісана: «Паведамляецца, што ў Данецку і Макееўцы разрабавалі больш за 100 кватэр эвакуаваных грамадзян».

Адзначаецца, што ў Данецку разрабаваны 56 кватэр, у Макееўцы - 42. Гаворка ідзе менавіта пра жыллё эвакуаваных людзей.

«Марадзёры маглі браць кватэры не наўздагад, а мэтанакіравана, выкарыстоўваючы спісы эвакуаваных», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках