20 траўня 2024, панядзелак, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўчанка прыстрашыў Літву «стрэлам у нагу»

41
Галоўчанка прыстрашыў Літву «стрэлам у нагу»
РАМАН ГАЛОЎЧАНКА
ФОТА: TUT.BY

Якія «контрсанкцыі» прапанаваў прэм'ер?

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прыстрашыў перакрыць экспарт драўніны ў Літву. А калі Вільня «прымусіць адказваць далей», то Менск абмяжуе адтуль імпарт запчастак і ўжыванага адзення. Аб гэтым ён заявіў у эфіры «Беларусь 1».

- Калі паглядзець тавары, якія экспартуюцца з Беларусі ў Літву, то сотні мільёнаў [даляраў] - гэта дрэваапрацоўка. Гэта фактычна драўніна, якая ў выглядзе першаснай перапрацоўкі накіроўваецца ў Літву. І там ужо літоўскія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы робяць далейшую перапрацоўку і экспартуюць у краіны ЕЗ. Калі давядзецца, мы перакрыем гэты канал паставак. Дзе Літва будзе браць драўніну - пытанне. І куды падзенуцца літоўскія дрэваапрацоўшчыкі, - заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Экспарт прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны ў Літву летась склаў 306,7 млн. даляраў, а годам раней — 228 млн., вынікае са звестак Белстату.

- З Літвы імпартуюцца ў вялікай колькасці запасныя часткі, ужыванае адзенне - гэта ўсё гандлёвы бізнэс Літвы. Мы проста адмовімся ад імпарту гэтых катэгорый. Куды яны павязуць далей? Але мы не жадаем гэтага. Я проста падсвятляю, што калі нас прымусяць адказваць далей, у нас ёсць інструментарый, якім мы скарыстаемся, - заявіў Галоўчанка.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках