20 траўня 2024, панядзелак, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters расказаў, як ЗША адрэагуюць на ўварванне Расеі ва Украіну

5
Reuters расказаў, як ЗША адрэагуюць на ўварванне Расеі ва Украіну

Будзе нанесены магутны ўдар па фінансавым сектары.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна падрыхтавала першапачатковы пакет санкцый супраць Расеі, які ўключае забарону амерыканскім фінансавым установам апрацоўваць транзакцыі для буйных расейскіх банкаў.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на траіх суразмоўцаў, знаёмых з гэтым пытаннем.

Адзначаецца, што гэтыя меры будуць рэалізаваныя толькі ў выпадку ўварвання Расеі ва Украіну. Яны накіраваны на тое, каб нанесці шкоду расейскай эканоміцы, разарваўшы «карэспандэнцкія» банкаўскія стасункі паміж мэтавымі расейскімі банкамі і банкамі ЗША, якія дазваляюць ажыццяўляць міжнародныя плацяжы.

Пад гэтыя абмежаванні могуць патрапіць расейскія Банк ВТБ (VTBR.MM), Сбербанк (SBER.MM), ВЭБ і Газпромбанк.

Як адзначае агенцтва, аб планах адміністрацыі Байдэна разарваць карэспандэнцкія банкаўскія сувязі, якія ляжаць у аснове глабальных грашовых плыняй, раней не паведамлялася.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках