20 траўня 2024, панядзелак, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі яшчэ адну карысную ўласцівасць часнаку

4
Навукоўцы выявілі яшчэ адну карысную ўласцівасць часнаку

Аўстралійскія медыкі вывучылі звесткі некалькіх сотняў пацыентаў.

Часнок - адзін з самых папулярных герояў народнай медыцыны. Прынамсі, у барацьбе з прастудай яму сапраўды няма роўных, піша medicina.ua.

Нядаўна навукоўцы выявілі яшчэ адну карысную ўласцівасць гэтай непатрабавальнай расліны. Высвятляецца, калі прымаць яго штодня ў пэўных дозах, можна прывесці ў парадак свой крывяны ціск.

Каб зрабіць такую выснову, аўстралійскія медыкі вывучылі звесткі некалькіх соцень пацыентаў, якія прымалі часнок у парашковым выглядзе на працягу 5 месяцаў. Да канца выпрабавальнага перыяду ў пераважнай большасці пацыентаў лекары зарэгістравалі значнае зніжэнне ціску, пры гэтым, чым вышэйшы ціск быў першапачаткова, тым мацнейшым быў гаючы эфект.

Як мяркуюць аўтары даследавання, уся рэч у аліцыне, які ўтрымліваецца ў часнаку. Дзённая доза гэтага рэчыва, дастатковая для лячэння гіпертаніі, як мяркуецца, складае 3,6-5,4 міліграм. Гэта значыць, на дзень трэба з'ядаць адзін зубчык сярэдніх памераў. Аднак застаецца незразумелым, ці мае «часночная тэрапія» доўгатэрміновы эфект. Магчыма, для падтрымання эфекту гіпертонікам давядзецца есці часнок без перапынку.

Нягледзячы на незавершанасць працы, даследнікі кажуць, што гэтае адкрыццё можа быць важным крокам на шляху збавення чалавецтва ад процьмы сардэчных хвароб. Бо падвышаны ціск - не толькі сімптом, але і прычына многіх навал, у тым ліку інфарктаў і інсультаў. Аднак прымусіць чалавека перайсці на здаровае харчаванне, скінуць вагу і адмовіцца ад курэння не так проста, хоць менавіта такія рэкамендацыі лекары даюць тым, хто пакутуе на гіпертанію. Што да таблетак, яны могуць мець даволі непрыемныя пабочныя эфекты і да таго ж каштуюць грошай. Часнок жа каштавацьме вам значна танней, хоць пабочныя эфекты таксама ёсць - напрыклад, рэзкі пах і не самы прыемны смак.

Медыкі адзначаюць, што часнок вельмі карысны гіпертонікам. Пры высокім ціску можна з'ядаць кожны дзень па некалькі зубчыкаў.

Перад ужываннем часнаку неабходна пракансультавацца з лекарам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках