20 траўня 2024, панядзелак, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся звесткі аб рахунку «партманэта Лукашэнкі» ў швайцарскім банку

59
З'явіліся звесткі аб рахунку «партманэта Лукашэнкі» ў швайцарскім банку

Максімальны баланс на рахунку быў зафіксаваны ў 2012 годзе.

Звесткі пра рахунак набліжанага да Лукашэнкі алігарха Аляксея Алексіна апынуліся ў матэрыялах, якія патрапілі ў інтэрнэт са швайцарскага банка Credit Suisse. Ананімная крыніца перадала іх выданню Süddeutsche Zeitung. Усяго гаворка ідзе пра 18 тысяч банкаўскіх рахункаў на суму больш за 100 млрд даляраў.

Звесткі былі перададзеныя журналістам праекта OCCRP. На працягу месяца ўдзельнікі праекту аналізавалі выцек, названы "Швайцарскія сакрэты". Вынікам стала публікацыя звестак аб 50 уладальніках рахункаў. У яе патрапіў адзін прадстаўнік Беларусі Аляксей Алексін.

Паводле звестак праекта, з ім асацыяваны адзін карпаратыўны рахунак, адкрыты ў 2007 годзе. Яго максімальны баланс быў зафіксаваны ў ліпені 2012 года. Тады на рахунку знаходзілася 36087344 швейцарскіх франкаў ($ 39229180).

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках