20 траўня 2024, панядзелак, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску п'яная жанчына на Mercedes учыніла аварыю і ўцякла з месца ДТЗ

28
У Менску п'яная жанчына на Mercedes учыніла аварыю і ўцякла з месца ДТЗ

А праз гадзіну рэзнулася ў слуп.

Легкавік рэзнузся ў слуп на сталічнай вуліцы Трасцянецкай, паведамілі ў ДАІ Менска.

Аварыя здарылася 20 лютага, а 16.00. Папярэдне выяўлена, што 64-гадовая кіроўца Mercedes рухалася з боку Партызанскага праспекта ў кірунку 1-га Веласіпеднага завулка. Паблізу дома №6 яна не дала рады кіраванню і пратараніў ліхтарны слуп. Ад удару апошні ўпаў на праезную частку.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Падчас разбору высветлілася, што жанчына ў момант аварыі знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення - 2,31 праміле. Таксама стала вядома, што а 15.00 яна ўчыніла ДТЗ у адным са сталічных двароў і ўцякла з месца здарэння.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках