20 траўня 2024, панядзелак, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліста, які выступіў за перамены, забараняюць прымаць у клуб «Менск»

5
Футбаліста, які выступіў за перамены, забараняюць прымаць у клуб «Менск»
ДЗМІТРЫЙ БАГА
ФОТА: ONE.CO.IL

З гэтай жа прычыны ён не зможа стаць гульцом БАТЭ.

Паўабаронца Дзмітрый Бага не зможа перайсці ў клуб «Мінск», бо ягоную кандыдатуру не ўхваліла Міністэрства спорту. Як паведамляе «Трыбуна», прычынай стаў удзел Багі ў відэа 2020 года, дзе спартоўцы заклікалі спыніць гвалт з боку сілавікоў.

З гэтай жа прычыны Бага не зможа стаць гульцом БАТЭ, хаця раней з'яўляліся звесткі, што клуб цікавіцца 32-гадовым футбалістам.

У 2021 годзе Бага выступаў за латвійскую «Ліепаю»: згуляў у 21 матчы і дапамог клубу здабыць бронзавыя медалі вышэйшай лігі Латвіі.

Паводле неафіцыйных звестак, у канцы 2021-га чыноўнікі Мінспорту разаслалі кіраўнікам беларускіх клубаў спісы футбалістаў і трэнераў, з якімі "вельмі непажадана або забаронена" працягваць і ўкладаць кантракты на наступны сезон.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках