У Варшаве пройдзе святая імша з нагоды Дня дапамогі касцёлу на Усходзе
1- 7.12.2022, 15:39
- 2,284

Пачатак - 10 снежня а 13.00 у касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў.
У касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў у Варшаве, у суботу, 10 снежня, а 13-й гадзіне адбудзецца святая імша з нагоды Дня дапамогі касцёлу на Усходзе, якую ўзначаліць кардынал Казімір Ныч. На яе таксама будуць запрошаныя польскія святары, якія ў розныя гады працавалі ў Беларусі. На ўрачыстасцях будзе прысутнічаць пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
Пасля літургіі адбудзецца канцэрт.
Сайт Charter97.org публікуе праграму мерапрыемства:
- Вакальны гурток «Гаёўкі» ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве пад кіраўніцтвам Лізаветы Рэут.
- Дуэт ZnakStop, які быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і цяпер працягвае сваю дзейнасць у Польшчы. Раней вядомы як Laudans.
- Хор Concordia з Менска, цяпер выступае ў Варшаве. Выконвае творы сучасных беларускіх кампазітараў. Кіраўніца хору - Галіна Казіміроўская.
Вядоўца праграмы - Вітаўт Сіўчык, вядоўца тэлеканала «Белсат».
На заканчэнне ў доме парафіяльным адбудзецца салодкі пачастунак для ўсіх.
Арганізатары адзначаюць, што гэта гістарычная падзея для беларускай каталіцкай грамады, таму варта ўзяць удзел у сустрэчы.