З крамаў Баранавічаў канфіскавалі цукар
5- 6.12.2022, 18:36
- 18,698
Яго вырабіў «Скідальскі цукровы камбінат».
Падчас правядзення праверкі Баранавіцкім занальным ЦГіЭ адной з крамаў горада было выяўлена і канфіскавана 12 кг цукру ААТ «Скідальскі цукровы камбінат», паведамляецца на сайце арганізацыі.
Лабараторныя выпрабаванні паказалі, што ў прадукце прысутнічаў пабочны пах духмяных рэчываў, які не адпавядае вызначаным нормам.
Занальны ЦГіЭ рэкамендаваў гандлёвым сеткам узмацніць кантроль за ўмовамі захоўвання і ўмовамі рэалізацыі бакалейнай групы тавараў.