Украінскі беспілотнік атакаваў расейскі аэрадром у Курску
40- 6.12.2022, 10:31
- 42,350
Маштабны пажар бачаць з розных частак горада.
Ужо другі дзень расейскія аэрадромы атакуюць украінскія беспілотнікі. Сёння дрон атакаваў авіябазу ў Курску.
Як паведаміў губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт, у выніку атакі дрона загарэўся нафтаназапашвальнік. Пажар ліквідуюць. Адзначым, што пажар на авіябазе даволі маштабны. Яго бачылі жыхары розных частак горада.
Раней сайт Charter97.org пісаў аб нападах дронаў на аэрадромы ў Энгельсе і Разані. У суме былі пашкоджаныя тры самалёты. Украіна не прызнае напады сваіх беспілотнікаў на расейскія авіябазы.