«Працуе ГУР»: у расейскіх прапагандыстаў здарылася паніка праз выбухі на аэрадромах
45- 5.12.2022, 11:31
- 99,334

Стратэгічныя ядзерныя сілы Расеі можна «зачапіць» таннымі беспілотнікамі.
Сёння раніцай дроны атакавалі расейскі аэрадром у Саратаўскай вобласці. Таксама адбыўся выбух на аэрадроме пад Разанню. У суме пашкоджаны тры самалёты.
У расейскіх прапагандыстаў пачалася паніка праз паспяховую працу ўкраінскіх вайскоўцаў.
«Яны рагочуць. Рэальна, уяўляеце сабе ўзровень дэцыбелаў рогату ў штабах ЗША?
Стратэгічныя ядзерныя сілы Расеі можна знішчыць капейкавымі беспілотнікамі.
Стратэгічныя ядзерныя сілы Расеі ніяк не прыкрытыя.
Стратэгічныя ядзерныя сілы Расеі бездапаможныя», - піша расейскі вайсковы карэспандэнт Дзмітрый Кананыхін.
«Пяройдзеная "карычневая лінія", на тэрыторыі РФ ГУР працуе зусім спакойна», – піша яшчэ адзін расейскі прапагандыст.