26 красавiка 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі палкоўнік: Крэмль фактычна праводзіць мабілізацыю ў Беларусі

22
Брытанскі палкоўнік: Крэмль фактычна праводзіць мабілізацыю ў Беларусі

Лукашэнка адпраўляе баявыя прыпасы і абсталяванне РФ.

Палкоўнік брытанскага войска ў адстаўцы, вайсковы эксперт Глен Грант заявіў «Эспрэса», што ў Беларусі пачалася мабілізацыя.

- Крэмль фактычна праводзіць пэўную форму мабілізацыі або перадмабілізацыйную падрыхтоўку ў Беларусі. Цяпер там кантралююць кожнага. Усе мужчыны павінны стаць на ўлік, і кожнага, хто спрабуе пакінуць краіну, спрабуюць спыніць. У Беларусі няма столькі ахвочых людзей. Шмат якія расейцы, якія з'ехалі на фронт, не з'яўляюцца загартаванымі ў баях, гэта пачаткоўцы. Усё, што яны могуць прывезці з Расеі - гэта яшчэ больш мабілізаваных. Гэта значыць, будзе яшчэ адна бітва, калі супраць Украіны проста кідаюць гарматнае мяса. Я не бачу перспектыў скаардынаванай вялікай бітвы, - адзначыў Грант.

Са слоў вайсковага эксперта, Беларусь адпраўляла баявыя прыпасы і абсталяванне ў Расею, і наўрад гэтыя прыпасы і абсталяванне вернуцца. Ужо шмат што знішчана і выкарыстана, асабліва баявыя прыпасы.

- Лагістычная прастора за спінай беларусаў з'яўляецца слабай, і не факт, што менавіта гэтая лагістычная прастора дасць ім неабходную моц. Яны могуць атакаваць, і гэта будзе праблемай для УСУ дзеля колькасці войска. Месцы, праз якія яны могуць атакаваць, дастаткова вузкія і могуць быць добра абаронены. У Кіеве значна больш людзей, якія пабылі ў баі, і адрозна ад беларусаў - гэта будзе не першая бітва. Такая сітуацыя можа быць праблемай, але гэта праблема колькасці, а не якасці. Хаця і колькасць, як мы ведаем, мае сваю моц, - падкрэсліў Грант.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках