26 красавiка 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Белакалос: Беларускія сілавікі прачынаюцца ў халодным поце

22
Алег Белакалос: Беларускія сілавікі прачынаюцца ў халодным поце

Ім давядзецца сутыкнуцца з байцамі палка Каліноўскага.

Як Украіна будзе будаваць свае ўзаемаадносіны з Беларуссю? Чаму беларускія сілавікі баяцца байцоў палка Каліноўскага? Чаму знешняя палітыка Кіева датычна іранскага і беларускага рэжымаў так моцна адрозніваецца?

На гэтыя і іншыя пытанні сайта Charter97.org адказаў эксперт у пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі фонду «Майдан замежных справаў», экс-дарадца амбасады Украіны ў Канадзе і Кеніі Алег Белакалос.

– Пуцін заявіў пра выхад з «збожжавага пагаднення», але пасля перамоваў з Эрдаганам рэзка змяніў сваю пазіцыю. Таксама ён пабаяўся дапамагаць чальцу АДКБ Арменіі падчас актывізацыі канфлікту з Азербайджанам, якога падтрымала Турцыя. Чаму Пуцін баіцца ісці на канфлікт з Эрдаганам?

– Тут трэба глядзець у цэлым на шырокі спектр стасункаў Расеі і Турцыі. Там ёсць эканамічны аспект, будаўніцтва атамнай электрастанцыі, таксама важная палітыка Турцыі ў рэгіёне, яна выконвае крытычную ролю для Расеі, у тым ліку і ў плане экспарту сельгаспрадукцыі, хімічнай прамысловасці і іншага. Таму гэта не тая суседка, якую пуцінскі рэжым хацеў бы злаваць ва ўмовах ізаляцыі з боку Захаду. У гэтых умовах Крамлю ісці яшчэ і на канфрантацыю з Турцыяй не выгодна. Пуцін баіцца абрынуць практычна ўсё і застацца сам-насам з Кітаем і Іранам (не будзем тут перабольшваць ролю Зімбабвэ ці Венесуэлы). Гэта значыць Турцыя – сур'ёзная суседка, з якой захоўваецца даволі вялікі аб'ём розных сувязяў. Пуцін цяпер не ў той сітуацыі, каб быць дзёрзкім.

– З пачатку поўнамаштабнай вайны Кітай і Індыя нарошчвалі эканамічныя стасункі з Расеяй. Але на нядаўнім саміце ШАС лідары гэтых краінаў выказаліся супраць вайны, якую пачаў Пуцін. Ці могуць Кітай і Індыя прымусіць Пуціна спыніць вайну?

– Я не чуў, шчыра кажучы, каб яны адкрыта выказаліся супраць вайны. Кітай займае пазіцыю нейтралітэту з большай сімпатыяй да Расеі. Заява Індыі, што не трэба ўжываць ядзерную зброю, яна таксама далёкая ад відавочнай антываеннай рыторыкі. Гэтыя краіны, карыстаючыся момантам, набываюць з вялікай зніжкай расейскую сыравіну. У гэтай сітуацыі яны, магчыма, нават зацікаўленыя ў тым, каб такая сітуацыя нейкі час яшчэ доўжылася.

– Актыўную дапамогу Расеі ў апошні час рабіць Іран, пастаўляючы ўзбраенне. У гэты ж час Лукашэнка даў тэрыторыю Беларусі для нападаў расейскага войска на Украіну. Пры гэтым знешняя палітыка Кіева датычна іранскага і беларускага рэжымаў істотна адрозніваецца. З чым гэта злучана?

– Цяпер ідзе працэс выпрацоўкі пастановаў. Я ўпэўнены, што неўзабаве мы ўбачым нейкія змены ў бок і Менска і Тэгерана. Яны сталі на бок нашага ворага, і, адпаведна, будуць таксама і ацэньвацца. Грамадская думка адназначна настроеная супраць абодвух гэтых рэжымаў. Пры гэтым, нягледзячы на вайну, у нас захоўваецца дэмакратыя, кіраўніцтва краіны прыслухоўваецца да настрояў грамадскасці. Таму неўзабаве мы ўбачым нейкія змены ў гэтым плане.

– Украінскія дэпутаты сустрэліся з палком Каліноўскага і заявілі, што гатовыя з ім размаўляць як з легітымным прадстаўніком беларускага народа. У чым галоўны пасыл гэтай падзеі? Як Украіна будзе будаваць свае ўзаемаадносіны з Беларуссю?

– Я як украінец магу толькі вітаць такія крокі. З афіцыйнага гледзішча Лукашэнка даўно ўважаецца за самаабвешчанага, нелегітымнага прадстаўніка беларусаў. Але ёсць людзі, нашыя суседзі, якія са зброяй у руках, не шкадуючы свайго жыцця, дапамагаюць нам адбіваць агрэсію Расеі. І гэта істотны момант, які матываваў прадстаўнікоў нашай улады на такі крок. Ізноў жа, я гэта толькі вітаю. Спадзяюся, за гэтым крокам рушаць услед і іншыя, магчыма з нейкай большай фармалізацыяй у плане нейкіх міжнародных працэдураў. Першыя крокі ўжо зробленыя, спадзяюся, за імі адбудуцца іншыя.

– Полк Каліноўскага агаворваецца топавымі беларускімі сілавікамі і самім Лукашэнкам. Чаму яны яго так баяцца?

– Яны адважна расправіліся з бяззбройнымі дэманстрантамі, але як людзі, якія баяцца атрымаць адпор, яны бачаць пагрозу ў гэтых байцах. Яны адкрыта баяцца, разумеючы, што з імі будуць мець справу не бяскрыўдныя дзяўчыны ў белых паліто з парасонамі, а сур'ёзныя людзі, якія прайшлі горан вайны. Таму беларускія сілавікі прачынаюцца ў халодным поце, баючыся магчымай сустрэчы з імі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках