2 траўня 2024, Чацвер, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Генштабе УСУ распавялі, адкуль з тэрыторыі Беларусі запускаюць іранскія дроны

7
У Генштабе УСУ распавялі, адкуль з тэрыторыі Беларусі запускаюць іранскія дроны

Таксама ў нашай краіне знаходзяцца аператары беспілотнікаў.

У Беларусь з Расеі перакідваюць падраздзяленні расейскай першай танкавай арміі. На вайсковым аэрадроме пад Лунінцом размяшчаюцца іранскія беспілотнікі. Пра гэта на брыфінгу заявіў намеснік начальніка галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ Аляксей Громаў.

- Цяпер ідзе перакідванне ў Беларусь падраздзяленняў расейскай першай танкавай арміі, у першую чаргу - другой мотастралковай дывізіі разам з тэхнікай і мабілізаванымі асобамі.

Паводле слоў Громава, для перавозкі вайсковай тэхнікі, абсталявання і асабовага складу цягам кастрычніка было задзейнічана больш за 1,5 тысячы чыгуначных платформ, 200 пасажырскіх вагонаў, амаль 100 грузавых вагонаў.

Громаў таксама зазначыў, што тэрыторыя Беларусі працягвае выкарыстоўвацца для нанясення ўдараў па Украіне.

- Асаблівая роля адводзіцца авіябазе пад населеным пунктам Лунінцом Берасцейскай вобласці, дзе размяшчаюцца іранскія беспілотныя лятальныя апараты, а таксама пэўная колькасць іх аператараў, - заявіў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках