Расейцы раскупілі ўсе білеты на цягнікі з Масквы ў Менск на Новы год
25- 25.11.2022, 20:01
- 9,016
Застаецца толькі невялікая колькасць месцаў у аўтобусах.
Ужо на канец лістапада не застаецца магчымасці прыехаць у Беларусь на Новы год цягніком з Масквы, піша КП.
Так, на даты выезду з Масквы 30 і 31 снежня ўжо раскупленыя ўсе білеты ў цягніках, і застаецца толькі невялікая колькасць месцаў у аўтобусах.
У Расейскіх чыгунках заўважылі, што цяпер няма інфармацыі аб прызначэнні дадатковых цягнікоў на Новы год з Масквы ў Менск. У Беларускай чыгунцы пацвердзілі гэта.
Цікава, што ў зваротным кірунку з Менска ў Маскву на цягнікі і на аўтобусы пакуль даволі вялікая колькасць свабодных білетаў.