5 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Пашынян прынізіў Пуціна і Лукашэнку на саміце АДКБ

29
Відэафакт: Пашынян прынізіў Пуціна і Лукашэнку на саміце АДКБ
Фота: Getty Images

Абодва дыктатары не чакалі такога дэмаршу ад прэм'ер-міністра Арменіі.

Расейскі і беларускі дыктатары выглядалі вельмі камічна, калі прэм'ер-міністр Арменіі Пашынян надумаў не ставіць свой подпіс пад дэкларацыяй АДКБ, а проста закрыў пасяджэнне.

Учора, 23 лістапада, у Ерэване праходзіў саміт кіраўнікоў АДКБ, на які прыбылі Пуцін і Лукашэнка. Напярэдадні іх візіту ў Арменіі праходзілі антырасейскія дэманстрацыі.

РФ не падтрымала бок Арменіі ў вайне супраць Азербайджана, а значыць і сама арганізацыя АДКБ бессэнсоўная.

Сёння, 24 лістапада, у Сеціве з'явіліся кадры з Ерэвана, на якіх Пашынян прыняў пастанову закрыць пасяджэнне, не паставіўшы свайго подпісу пад дакументам АДКБ.

Падчас чарговага саміту АДКБ планавала падпісаць праект дэкларацыі аб дапамозе Арменіі. Аднак прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян адмовіўся гэта рабіць.

Прэм'ер Арменіі заявіў, што ў дэкларацыі АДКБ адсутнічаюць дакладныя фармулёўкі што да ваеннай дапамогі, а значыць кожны ўдзельнік можа інтэрпрэтаваць дакумент па-свойму.

Для Азербайджана гэты дакумент стане зялёным святлом для далейшых ваенных дзеянняў у Карабаху, заявіў Пашынян. Паводле ягоных слоў, дакумент канчаткова і дэталёва не прапрацаваны, а значыць, і ставіць свой подпіс ён пакуль не плануе.

Лукашэнка прызнаўся, што Арменія ўнесла ў дакумент ажно дзве папраўкі, аднак іншыя лідары АДКБ адмовіліся іх разглядаць. Менавіта таму на вачах у СМІ Пашынян у аднаасобным парадку прыняў пастанову закрыць саміт.

Кадры патрапілі ў Сетку, на іх можна ўбачыць здзіўленні з боку Лукашэнкі і Пуціна. Абодва дыктатары не чакалі такой дзёрзкасці з боку Пашыняна. У канцы пасяджэння Пашынян заявіў, што на працягу апошніх двух гадоў Арменія тройчы падвяргалася нападу з боку Азербайджана, аднак ніхто з АДКБ не дапамог.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках