27 красавiка 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі некалькі расейскіх ЗРК, сродкаў артылерыі і два склады баявых прыпасаў

УСУ знішчылі некалькі расейскіх ЗРК, сродкаў артылерыі і два склады баявых прыпасаў

Абаронцы Украіны накрылі агнём амаль 40 пазіцый і аб'ектаў РФ.

На працягу чацвярга, 6 кастрычніка, украінскія вайскоўцы нанеслі ўдары па амаль 40 месцах размяшчэння асабовага складу, узбраення і тэхнікі расейскіх акупантаў. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны ў вечаровай справаздачы.

Так, украінская авіяцыя знішчыла адзін варожы апорны пункт, пяць зенітных ракетных комплексаў і пяць раёнаў канцэнтрацыі зброі і баявой тэхнікі войска РФ.

Ракетныя і артылерыйскія падраздзяленні УСУ накрылі агнём яшчэ 19 мясцін засяроджвання жаўнераў, узбраення і тэхнікі ворага. Удары таксама атрымалі два расейскія склады з боепрыпасамі і шэсць сродкаў артылерыі.

Акрамя гэтага, украінская супрацьпаветраная абарона прызямліла пяць беспілотнікаў захопнікаў, тры з якіх - іранскага вырабу. Гаворка ідзе пра два Shahed-136 і адзін Mohajer-6.

На зямлі ўкраінскія ваякі адбілі атакі агрэсара каля Салядара, Бахмуцкага, Якаўлеўкі, Адрадаўкі, Зайцава, Бахмута, Краснагораўкі, Перамогі, Вадзянога і Любаміраўкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках