Камандзіры РФ ужо ўцякаюць з Крамянной
8- 6.10.2022, 23:19
- 32,552

Даўней яны падобным чынам уцякалі з Лімана.
Расейскія афіцэры пачалі пакідаць Крамянную ў Луганскай вобласці. У паселішчы засталіся толькі мабілізаваныя «ЛДНРаўцы».
Аб гэтым расказаў кіраўнік Луганскай АВА Украіны Сяргей Гайдай ў новым выданні праграмы "Аргумент", піша unian.net.
«Крамянная – гэта вельмі зручны плацдарм. Адтуль можна ісці ў бок Рубежнага, на Старабельск. Калі тут замацавацца, то далей можна развіваць наступ у кожным кірунку. Але шмат што будзе залежаць ад таго, што зробяць расейцы. У Крамянной яны заміноўваюць усё - пад'язныя дарогі, а таксама раскідваюць «пялёсткі», якія разлічаныя на адрыў канцавін», - расказаў Гайдай.
Пры гэтым ён адзначыў, што акупантаў у Крамянной колькасна шмат, але гэта толькі што мабілізаваныя так званыя «ЛНРаўцы».
«У іх афіцэры ўцякаюць, так было і ў Лімане. Яны проста ўцяклі і пакінулі вялікую групоўку, якая не ведала, што рабіць», - падсумаваў кіраўнік Луганскай АВА.