Ракетны ўдар па Хмяльніцкай вобласці з Беларусі: з'явіліся фота і відэа наступстваў
33- 6.10.2022, 22:38
- 45,576

Усяго было выпушчана дзве ракеты.
Расейцы сёння раніцай, 6 кастрычніка, нанеслі ракетны ўдар з тэрыторыі Беларусі па адной з грамадаў Шапятоўскага раёна Хмяльніцкай вобласці.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram кіраўніка Хмяльніцкай АВА Сяргея Гамалія.
Усяго былі выпушчаныя дзве ракеты. Блізу 6:00 у Шапятоўскім раёне раздаліся выбухі. Удар наносіўся расейскімі рэактыўнымі бамбавікамі з тэрыторыі Беларусі.
Адна з ракет упала побач з інфраструктурным аб'ектам, разбурэнняў няма. Іншая ўпала на пустцы. Зафіксаваныя невялікія пашкоджанні дамоў. Загінулых і пацярпелых няма.

