Вайскоўцаў з «элітных» частак РФ бяруць у палон пад Херсонам галоднымі і змардаванымі
12- 6.10.2022, 15:24
- 20,476

Акупантам літаральна няма чаго есці.
Дарадца Офіса прэзідэнта Аляксей Арастовіч расказаў, як ваююць элітныя часткі і падраздзяленні войска РФ. Акупанты недаядаюць, яны страчваюць вагу і дэмаралізаваныя, вайскоўцы краіны-агрэсаркі церпяць вялікія няўдачы.
Пра гэта Арастовіч расказаў у гутарцы з праваабаронцам Маркам Фейгіным.
Ён адзначыў, што бачыў расейскіх вайскоўцаў і тое, у якім стане яны знаходзяцца. Акупанты, якія засталіся на Херсонскім кірунку, трапляюць у палон галоднымі і дэмаралізаванымі.
«Я проста бачу гэтых палонных, на тым жа Херсонскім кірунку. Яны рэальна страцілі 10–15 кілаграмаў вагі, ім тупа жэрці няма чаго. Яны абсалютна маральна і фізічна знясіленыя, ім ужо нічога не трэба, у іх погляд у адну кропку, расстраляныя, што называецца. І яны нічога не хочуць. А гэта палонныя з элітных расейскіх падраздзяленняў, дэсантнікі, марскія пехацінцы», – расказаў Арастовіч.
Таксама ён дадаў, што на правым беразе Дняпра ў расейцаў назіраюцца вялізныя праблемы з лагістыкай. УСУ выдатна папрацавалі і цяпер акупанты наўрад ці змогуць атрымліваць падмацаванне не толькі ў выглядзе зброі, але нават у выглядзе ежы.