Адступаючы ў Херсонскай вобласці, раейскія акупанты кінулі свайго параненага ў жудасным стане
22- 6.10.2022, 12:08
- 21,144

Байцы УСУ знайшлі яго ў сутарэнні і дапамаглі.
У вызваленых населеных пунктах Херсоншчыны ўкраінскія абаронцы «вылоўліваюць» акупантаў, якія схаваліся.
У адным са скляпоў вызваленага сяла байцы НДУ з Крывога Рога выявілі параненага акупанта, у ранах якога ўжо завяліся чарвякі.
Відэа апублікавалі ў СтратКаме УСУ.
«Узровень медыцыны ў кацапаў. Ваяка Вова, паводле ягоных слоў, як пару дзён паранены, а чарвякі ўжо пачалі есці ягоную руку. А вы кацапы і далей верце сваім кардонным генералам і ідзіце ва Украіну! Чарвякоў на ўсіх дастаткова», - гаворыцца ў паведамленні.
Як стала вядома ТСН з крыніц у вайсковай часці 3011 Крывога Рога, байцы якой знялі відэа, параненаму нацгвардзейцы надалі першую дапамогу і адвезлі ў шпіталь.
Увага! Відэа не для слабанервных.