27 красавiка 2024, Субота, 4:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды прыдумалі, як замяніць расейскі газ у Еўропе

Нідэрланды прыдумалі, як замяніць расейскі газ у Еўропе

Можа быць запушчанае новае радовішча.

Нідэрланды дапускаюць запуск газавага радовішча Гронінген у крытычнай сітуацыі.

Нідэрланды дапускаюць перазапуск газавага радовішча Гронінген у выпадку надыходу крытычнай сітуацыі. Аб гэтым піша Bloomberg.

Як піша Bloomberg, на радовішчы ў Гронінгене дастаткова незадзейнічаных магутнасцяў, каб ужо гэтай зімой замяніць большую частку паліва, якое Нямеччына калісьці імпартавала з Расеі.

Цяпер гэта радовішча знаходзіцца ў працэсе закрыцця праз сотні землятрусаў, да якіх прывяла яго распрацоўка. Нідэрланды зняпраўджваюць заклікі павялічыць аб'ёмы здабычы.

Са слоў міністра горназдабывальнай прамысловасці Нідэрландаў Ханса Уілбрыфа, працягваць здабычу газу на гэтым радовішчы небяспечна. У той жа час ён зазначыў, што краіна не можа ігнараваць пакуты ў іншых краінах Еўропы.

Нястача газу «можа прымусіць нас прыняць гэту пастанову», заявіў міністр. Гэта можа адбыцца, калі лякарні, школы і дамы не змогуць належным чынам ацяпляцца.

У той жа час галандскія афіцыйныя асобы заяўляюць, што калі Нямеччыне спатрэбіцца больш энэргіі, больш бяспечным варыянтам будзе далейшае падаўжэнне тэрміна службы яе атамных станцый.

Адзначаецца, што нядаўна еўракамісар у пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтан заявіў, што Нідэрланды павінны перагледзець сваю пастанову наконт радовішча Гронінген.

Таксама на Уілбрыфа ціснулі калегі з іншых краін Еўразвязу, але Нідэрланды пакуль прытрымліваюцца свайго плана. Прэм'ер-міністр краіны Марк Рутэ не выключае выкарыстання Гронінгена для ўзмацнення паставак, але «толькі ў крайнім выпадку, калі ўсё пойдзе не так».

Замест нарошчвання здабычы Нідэрланды знялі абмежаванні на генерацыю вугальных электрастанцый і падвоілі імпартныя магутнасці для звадкаванага прыроднага газу.

У той жа час многія жыхары Гронінгена рыхтуюцца да таго, што ўрад скасуе сваю пастанову і ў рэшце ршт павялічыць здабычу на фоне росту ціску з боку іншых еўрапейскіх краін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках