26 красавiка 2024, Пятніца, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атачэнне Херсона з усходу: афіцэры РФ уцяклі з ключавога горада

3
Атачэнне Херсона з усходу: афіцэры РФ уцяклі з ключавога горада
Фота: Reuters

Як УСУ змянілі лінію фронту за апошнія гадзіны.

УСУ працягваюць умацоўваць свае пазіцыі і праводзіць перагрупоўку на поўначы Херсонскай вобласці, за апошнія 48 гадзін яны дабіліся значных поспехаў у гэтым рэгіёне, вызваліўшы шэраг населеных пунктаў.

Пра гэта піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

На гэтым фоне расейскія акупанты вымушаны эвакуаваць параненых да пераправаў праз раку Дняпро, а таксама знішчаць уласныя запасы боепрыпасаў падчас адступлення.

Паdjlkt папярэдніх звестак, украінскія войскі рыхтуюцца да наступальных дзеянняў на паўночны захад ад Херсона. Нарошчваюцца групоўкі вакол Пасад-Пакроўскага, Аляксандраўкі і Цярновых Подаў.

Таксама з'явілася інфармацыя, што афіцэрскі склад войска РФ уцёк са Снігіроўкі, кінуўшы там свае войскі. На думку аналітыкаў, камандаванне войска РФ можа адводзіцца са Снігіроўкі напярэдадні контратакі УСУ.

«Страта расейскімі войскамі Снігіроўкі стала б значнай падзеяй, улічваючы становішча горада на заходнім беразе ракі Інгулец. Страта расейскімі войскамі кантролю над ракой Інгулец яшчэ больш ізалюе Херсон з усходу і падвысіць уразлівасць горада перад украінскім атачэннем», - растлумачылі аналітыкі.

Расейскія акупанты засяроджаны на ўкраінскім контрнаступе на паўночны захад ад Херсона праз асцярогі, што ўкраінскія ваяры змогуць стварыць умовы для наступу на Херсон.

УСУ працягваюць планамерна знішчаць лагістыку і рэзервы расейскага войска. Удары наносіліся па тылавых, транспартных і камандных сродках РФ і раёнах засяроджвання акупантаў на ўсёй тэрыторыі Херсонскай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках