19 красавiка 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прарыў фронту пад Херсонам: з'явілася мапа прасоўвання УСУ

34
Прарыў фронту пад Херсонам: з'явілася мапа прасоўвання УСУ

Расейскія войскі ўцякалі ля Асакораўкі.

Падраздзяленні Узброеных сіл Украіны падчас контрнаступу на Херсонскім кірунку адціснулі акупантаў ля Асакораўкі.

Пра гэта сведчыць публікацыя кіраўніка вайсковага аддзела фонду «Вярніся жывым» Андрэя Рымарука, якую ён апублікаваў у сваім мікраблогу Twitter.

Дарэчы, ён падзяліўся фатаграфіяй, на якой выява помніка кавуну. Гэтая экспазіцыя была ўсталяваная на скрыжаванні аўтадарог Т0403 і Т2207 на поўначы Херсонскай вобласці.

Раней ля помніка кавуну былі размешчаныя пазіцыі расейскіх войскаў, але публікацыя Андрэя Рымарука сведчыць аб тым, што УСУ працягваюць контрнаступ на Херсонскім кірунку, падчас якога акупантаў адціснулі ля Асакораўкі.

«Нічога асаблівага, проста кавун наш. Прывітанне рэжысёру Раману Бандарчуку і найлепшаму гукарэжысёру Сяргею Сцяпанскаму», - падпісаў фатаграфію ў сваім Twitter кіраўнік вайсковага аддзела фонду «Вярніся жывым», намякаючы на чарговы поспех УСУ на Херсонскай кірунку.

Украінскія СМІ таксама апублікавалі мапы прарыву фронту і прасоўвання УСУ на Херсонскім кірунку.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках