29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Асобныя людзі не заражаюцца каранавірусам

7
Навукоўцы: Асобныя людзі не заражаюцца каранавірусам

Спецыялісты патлумачылі, з чым гэта звязана.

У свеце ёсць людзі, якія яшчэ не заразіліся каранавірусам. Паводле новага даследавання, апублікаванаму ў часопісе Nature Medicine, гэта збольшага звязана з іхнімі генамі, а не з тым, што яны добра абараняліся ад кантакту з патагенам, пішуць "Дэталі".

Даследнікі з Оксфардскага ўніверсітэта выявілі, што ў людзей з пэўнай геннай мутацыяй назіраецца мацнейшы імунны адказ пасля вакцынацыі супраць каранавіруса.

Ад 30 да 40 адсоткаў людзей у свеце маюць ген, вядомы як HLA-DQB1*06, які забяспечвае падвышаную імунную абарону. Гэтыя людзі не заражаюцца каранавірусам, нават калі іхнія сямейнікі хворыя і нават калі яны спяць з імі ў адной пасцелі або карыстаюцца адным посудам.

Гэтую групу людзей называюць «тыя, хто ніколі не хварэе на ковід», і дагэтуль навукоўцы не маглі зразумець, як гэта адбываецца.

Кіраўнік даследавання доктар Аляксандр Менцэр расказаў: «Мы назіралі вялікія адрозненні ў хуткасці, з якой людзі заражаюцца каранавірусам пасля вакцынацыі. Нашы вынікі паказваюць, што наш генетычны код можа ўплываць на імавернасць таго, што гэта адбудзецца з цягам часу».

Падчас пяці розных праверак даследнікі вывучылі ўзоры крыві 1600 дарослых людзей, якія атрымалі вакцыны Pfizer і AstraZeneca. У людзей з геномам HLA-DQB1 * 06 у крыві было больш антыцелаў, чым у людзей без яго.

Даследнікі таксама вывучылі групу людзей, якія штотыдзень правяраліся на каранавірус на працягу больш чым года з моманту сваёй першай вакцынацыі. Яны выявілі, што людзі з геномам HLA-DQB1 * 06 менш схільныя да захворвання на працягу 12 месяцаў пасля ін'екцыі.

Вядучы даследчык прафесар Джуліян Найт дадаў: "Гэта даследаванне дало нам довады таго, што генетычная структура з'яўляецца адной з прычын, з якой у людзей адрозніваецца імунны адказ на вакцыну супраць каранавіруса".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках