19 траўня 2024, Нядзеля, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: Хунта мерыцца рабаваць замежныя кампаніі ў Беларусі

7
«Нік і Майк»: Хунта мерыцца рабаваць замежныя кампаніі ў Беларусі

Рыхтуецца глеба для забірання бізнэсу.

Пакуль Пуцін прамаўляе як шызоід, а Украіна працягвае вяртанне сваіх тэрыторый, хунта сініх пальцаў далей рыхтуе глебу для чарговага рабавання, піша Telegram-канал "Нік і Майк".

Гэтым разам, паводле інфармацыі Ніка, рукі дайшлі да кампаній з удзелам замежнага капіталу. Усё кіраўніцтва пастаўленае на праслухоўванне, ладзяцца іншыя аперацыйныя захады. Асноўная мэта - сфармаваць базу для шантажу і параўнальна сумленнага забірання бізнэсу. Трэба накапаць матэрыял эканамічнага плана (ухіленне ад выплаты падаткаў, карупцыйныя злачынствы), а ў ідэале - палітычнага (фундаванне акцый пратэсту і г.д.).

У Беларусі хунта дазваляе працаваць толькі "сваім". А вы яшчэ працягваеце дзейнасць на рэжым?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках