27 красавiка 2024, Субота, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала баевіка на Данбасе, які збег ад здзекаў куратараў

2
СБУ затрымала баевіка на Данбасе, які збег ад здзекаў куратараў

Украінскія спецслужбы паведамілі яму аб падазрэнні ва ўчыненні шэрагу злачынстваў.

Контрвыведчыкі Службы бяспекі Украіны супольна з вайскоўцамі УСУ затрымалі на лініі размежавання на Данбасе прарасейскага баевіка. Ён спрабаваў уцячы ад «здзекаў» верхаводаў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-цэнтр СБУ.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, баявік пакінуў шэрагі свайго падраздзялення і збег з АРДЛА нібыта праз сталыя здзекі верхаводаў і «куратараў» з РФ з падначаленых.

Вядома, што падчас затрымання ў мужчыны быў знойдзены аўтамат Калашнікава ў разабраным стане.

Устаноўлена, што затрыманым з'яўляецца жыхар Данецкай вобласці, які ў 2019 годзе добраахвотна далучыўся да баевікоў. Там яго прызначылі выведнікам адной з груповак, якая мае дачыненне да абстрэлаў пазіцый украінскіх войскаў.

Цяпер следчыя СБУ паведамілі зламысніку аб падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў паводле:

▪ ч.1 арт.258-3 (удзел у тэрарыстычнай групе або тэрарыстычнай арганізацыі),

▪ ч.2 арт.110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) УКУ.

Суд абраў яму меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Прадаўжаецца дасудовае расследаванне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках