26 красавiка 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіргізскі джазмэн, якога ў Казахстане называлі «тэрарыстам», шпіталізаваны

5
Кіргізскі джазмэн, якога ў Казахстане называлі «тэрарыстам», шпіталізаваны
ВІКРАМ РУЗАХУНАЎ

У яго зламаныя рэбры і выяўленае страсенне мозгу.

Кіргізскі джазавы музыка Вікрам Рузахунаў, якога раней дзяржаўныя СМІ Казахстана спрабавалі выдаць за аднаго з алмацінскіх пагромшчыкаў, апынуўся ў шпіталі з пераломамі, страсеннем мозгу і пашкоджаннем лёгкага, паведамляе KazTAG.

У сваіх сацыяльных ён мужчына расказаў, што калі 10 студзеня вярнуўся дадому, быў у шокавым стане і думаў, што пасля затрымання ў Казахстане абышоўся ўдарамі і гематомамі.

«Дзякуючы старэйшаму брату Рустаму, які пераканаў мяне прайсці абследаванне, высветлілася, што стан майго здароўя сярэдне-цяжкі, а менавіта: тупая траўма грудзей; пераломы V-VI рэбраў злева са зрухам; пнеўматоракс злева; разрыў сёмага рэбернага храстка злева; дыханне ў верхні аддзел левага лёгкага не праводзіцца, працягласць пашкоджання да 35%; страсенне галаўнога мозгу; удары і сінякі мяккіх тканак патыліцы (візуальна мая спіна была чорна-сіняга колеру)», - напісаў Рузахунаў.

Ён удакладніў, што яго даставілі ў рэанімацыю і правялі аперацыю. Паводле ягоных слоў, цяпер ягоны стан стабілізуецца.

Рузахунаў адзначыў, што мэта ягонага аповеду - не выклікаць да сябе шкадаванне, а звярнуць увагу на тое, праз што давялося прайсці затрыманым у Казахстане.

9 студзеня дзяржаўная тэлевізія Казахстана паказала збітага мужчыну, які сцвярджаў, што 2 студзеня яму купілі білет да Алматы і ён прыехаў з Кіргізстана, каб зарабіць на ўдзеле ў мітынгах. У мужчыну амаль адразу ж пазналі кіргізскага музыку Вікрама Рузахунава, акрамя таго, спецыяльныя службы Кіргізстана паведамілі, што білет джазмэна ў Алматы быў набыты яшчэ 16 снежня. Пасля скандалу Рузахунаў быў адпушчаны на Радзіму, а дзяржаўныя СМІ паспешна выдалілі ўсё відэа з музыкам.

Вікрам не адзіны пацярпелы ў Казахстане кіргізстанец. Днямі дыпламаты здалелі знайсці ў Алматы Чалпанбека Сыдыкава. Ягамосць расказаў, што казахстанскія вайскоўцы затрымалі яго на блокпосце ў прадмесці Алматы 8 студзеня: у той дзень ён ехаў на радзіму, каб падоўжыць часовую рэгістрацыю, якая выдаецца на 90 дзён. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў непарадках, а пасля жорстка збілі ў аддзяленні паліцыі. Чалпанбек атрымаў страсенне мозгу, таксама яму зламалі цыбалкі абедзвюх ног і шэсць рэбраў, піша «Настоящее время».

Кіргізстанца даставілі на радзіму на аўтамабілі хуткай дапамогі ды неадкладна адправілі ў шпіталь. Сваякі кажуць, што спачатку ён быў у рэанімацыі, у шокавым стане на абязбольвальных сродках, а ў пятніцу яго перавялі ў звычайную палату.

24 студзеня стала вядома, што ў Алматы пачала дзейнасць грамадская камісія расследавання фактаў катаванняў. Яна створаная для абароны правоў і вольнасцяў грамадзян, якія неабгрунтавана пераследуюцца ў сувязі з падзеямі студзеня 2022 года. У склад камісіі ўвайшлі восем чалавек: чатыры юрысты, адзін дэпутат, чалец Нацыянальнай рады грамадскага даверу і па адным прадстаўніку Генеральнай пракуратуры і МУС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках