26 красавiка 2024, Пятніца, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў паведаміў пра самаадчуванне Пуціна пасля сустрэчы з Лукашэнкам

12
Пяскоў паведаміў пра самаадчуванне Пуціна пасля сустрэчы з Лукашэнкам

Днямі беларускі дыктатар прызнаўся, што перахварэў на каранавірус.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітры Пяскоў распавёў журналістам, як сябе адчувае Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы з Лукашэнкам.

«Прэзідэнт, цьфу-цьфу-цьфу, выдатна сябе адчувае, у рабочым настроі, працуе, як вы бачыце», - так ён адказаў на пытанне, ці не было ў кіраўніка дзяржавы праяў каранавірусу.

Пяскоў дадаў, што зараз Пуцін працуе ў асноўным у камбінаваным рэжыме.

«Натуральна, нават пры вочных сустрэчах прымаюцца ўсе неабходныя меры санітарнай бяспекі: і тэставанне, і іншыя метады», - адзначыў ён.

Днямі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што другім разам перахварэў на COVID-19, гэта быў амікрон-штам. З ягоных слоў, інфекцыю ён перанёс «на нагах».

Апошні раз Пуцін і Лукашэнка сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу ў самым канцы снежня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках