20 красавiка 2024, Субота, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ў аптэках будуць бясплатна рабіць тэсты на наяўнасць каранавіруса

8
У Польшчы ў аптэках будуць бясплатна рабіць тэсты на наяўнасць каранавіруса

Карантын у Польшчы скарацілі да 7 дзён.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ў сувязі з тым, што Польшча ахопленая пятай хваляй эпідэміі каранавіруса, павялічваецца колькасць ложкамесцаў у лякарнях для пацыентаў з COVID-19. Рэкамендуецца працаваць выдалена, дзе гэта магчыма. Пра гэта паведамляе polskieradio.pl.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі ўдакладніў, што ў Польшчы каранавірус у варыянце «Амікрон» з'яўляецца прычынай прыкладна 25 адсоткаў зарэгістраваных выпадкаў заражэння. Але даследаванні паказваюць, што хоць «Амікрон» значна больш заразны, чым іншыя варыянты, ён у той жа час менш небяспечны, бо не прыводзіць да цяжкіх ускладненняў.

Рызыка шпіталізацыі пасля заражэння каранавірусам у варыянце «Амікрон» на 80 адсоткаў ніжэйшая, чым у выпадку заражэння іншымі варыянтамі. Таму карантын скарачаецца да 7 дзён.

З 27 студзеня кожная аптэка, якая мае такія магчымасці, зможа бясплатна і без накіравання ад лекара правесці тэст на наяўнасць каранавіруса.

Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі дадаў: «Можна будзе праводзіць тэставанне ў пэўныя гадзіны, каб не перашкаджаць іншым кліентам. Ёсць аптэкі, у якіх могуць адчыніць асобны ўваход. У кожным выпадку развязанне будзе за аптэкамі».

Адам Нядзельскі нагадаў, што ў аптэках ужо праводзяць вакцынацыю ад COVID-19.

Акрамя таго, кожны пацыент у Польшчы, старэйшы за 60 гадоў, інфікаваны каранавірусам, зможа цягам 48 гадзін прайсці абследаванне ў тэрапеўта, у тым ліку дома.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках