20 красавiка 2024, Субота, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Moderna анансавалі выпуск камбінаванай вакцыны ад COVID-19 і грыпу

У Moderna анансавалі выпуск камбінаванай вакцыны ад COVID-19 і грыпу

Прэпарат будзе даступны да восені наступнага года.

Бустарная доза вакцыны ад амерыканскай фармацэўтычнай кампаніі Moderna, якая дзейнічае адначасова супраць каранавіруса, грыпу і RSV - распаўсюджанага рэспіраторнага віруса, можа быць гатова да восені 2023 года.

Пра гэта 17 студзеня, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме, паведаміў генеральны дырэктар Moderna Стэфан Бансэль, напісала Politico.

З ягоных слоў, камбінаваная вакцына дазволіць людзям атрымаць абарону ад хвароб, якія выклікаюцца рэспіраторнымі вірусамі, без неабходнасці рабіць некалькі прышчэпак за адзін зімовы інфекцыйны сезон.

Паводле ацэнак Бансэля, прэпарат будзе даступны да восені наступнага года «хаця б у некаторых краінах».

Вакцына супраць грыпу, у якой таксама выкарыстоўваецца тэхналогія мРНК, летам гэтага года павінна перайсці да трэцяй фазы выпрабаванняў, зазначыў гендырэктар Moderna.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках