6 траўня 2024, панядзелак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь закупляе ў РФ электраэнэргію ў буйных аб'ёмах

13
Беларусь закупляе ў РФ электраэнэргію ў буйных аб'ёмах

А як жа БелАЭС?

ПАТ «Интер РАО» у канцы жніўня пачало пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь, паведаміла журналістам сябра праўлення кампаніі Аляксандра Паніна.

Пастаўкі ідуць у «даволі буйных» аб'ёмах, адзначыла яна. Тым не менш, агульны прагноз экспарту электраэнэргіі паводле вынікаў 2021 г. захоўваецца на ўзроўні 19 млрд кВт.гадз, сказала Паніна.

«Я б пакуль пакінула прагноз 19 млрд кВт.гадз, таму што цяпер, менавіта ў верасні знізіліся пастаўкі ў Балтыю, але пастаўляем у Беларусь. У нас з'явілася магчымасць. У нас дастаткова буйная ідзе пастаўка», - падзялілася з журналістамі Паніна.

На сёння пастаўкі ў Беларусь складаюць до 1000 МВт. Мінімальная 325 МВт, максімальная 1000 Мвт, прывяла яна звесткі.

«Дастаткова доўга яны не бралі нічога. З канца жніўня (пачаліся пастаўкі - ІФ). Спачатку было значна менш паставак. Адпаведна, зараз яны досыць значныя», - заявіла Паніна.

«Пакуль не разумеем (колькі за год складзе пастаўка - ІФ). Пакуль не прагназуем», - дадала топ-мэнэджар «Интер РАО».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках