27 красавiка 2024, Субота, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку не дадуць выхаду да мора

15
Лукашэнку не дадуць выхаду да мора

Польшча блакуе будаўніцтва канала, які праходзіць праз Беларусь.

Польскі міністр клімату і навакольнага асяроддзя пад ціскам экалагічных арганізацый адклікаў раней выдадзены дазвол на будаўніцтва плаціны «Сяжава» на рацэ Вісла.

Як вынікае з пастановы міністра, раней падрыхтаваная ацэнка ўздзеяння праекта на навакольнае асяроддзе (АУНА) праведзеная са шматлікімі парушэннямі заканадаўства і не ўлічвала ўсіх аспектаў, адзначае выданне «Белорусы и рынок».

Гэты праект разглядаўся як ключавы ва ўладкаванні польскага адцінка воднага шляху Е40 (шлях злучае Балтыйскае і Чорнае мора па тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Украіны).

У Сяжаве павінны былі даць старт узвядзенню каскада плацін, каб забяспечыць навігацыю, не ніжэйшую за IV клас суднаходства і стварыць новыя магутнасці ГЭС. Планы актыўна лабіяваліся дзяржаўным агенцтвам «Польскія Воды» (Wody Polskie).

Мінтранс Беларусі таксама разглядаў Е40 як праект, здольны ажывіць працу воднага транспарту, у тым ліку, які дае магчымасць задзейнічаць судны тыпу «рака-мора».

Пакуль жа грузаабарачэнне рачнікоў найменшае ў параўнанні з іншымі тыпамі транспарту ў Беларусі. У 2020 годзе, паводле звестак Белстата, паказчык склаў толькі 29,9 млн т.км або 0,024% ад сукупнага грузаабарачэння ў краіне.

На гэтым фоне афіцыйныя асобы Беларусі не раз заяўлялі пра жаданне пабудаваць уласны марскі флот класа «рака-мора». Апошні раз 12 верасня аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Але, мабыць, цяпер гэтыя планы адкладуць на нявызначаны час. Аднак без каскадызацыі Віслы і будаўніцтва канала Вісла - Мухавец немагчымае паўнавартаснае сучляненне ўнутраных водных шляхоў Польшчы, Беларусі і Украіны ў рамка Е40.

Хоць і раней беларускія эколагі і прадстаўнікі дзелавой грамадскасці заклікалі адмовіцца ад будаўніцтва воднага шляху Е40 з прычыны высокіх экалагічных і інвестыцыйных рызык. На думку вядучых бізнэс-саюзаў, нават калі Е40 удасца рэканструяваць па IV класу суднаходства, водны транспарт і далей будзе саступаць чыгуначнаму і аўтамабільнаму ў ключавых лагістычных параметрах: цане, хуткасці, сезоннай устойлівасці дастаўкі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках