27 красавiка 2024, Субота, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця кіраўнік Берасцейскага тэатра лялек Міхаіл Шавель

Пайшоў з жыцця кіраўнік Берасцейскага тэатра лялек Міхаіл Шавель

Ён 34 гады кіраваў Берасцейскім тэатрам лялек.

На 73-м годзе пайшоў з жыцця Міхаіл Шавель, які 34 гады кіраваў Берасцейскім тэатрам лялек, паведамляе «Вечерний Брест».

Міхаіл Аляксандравіч у беларускім лялечным свеце асоба легендарная. З яго імем звязаны росквіт Берасцейскага тэатра лялек, якому ён аддаў 40 гадоў свайго жыцця. З іх 34 гады - на пасадзе дырэктара. Пастаноўкі берасцейскіх лялечнікаў не раз заваёўвалі прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды і прэміі.

Дзякуючы аўтарытэту Міхаіла Аляксандравіча, у Берасце ўдалося прыцягнуць людзей з сусветнымі імёнамі: галоўнага рэжысёра Санкт-Пецярбургскага Вялікага тэатра лялек, лаўрэата вышэйшай узнагароды Нацыянальнай тэатральнай прэміі РФ «Залатая маска» Руслана Кудашава; галоўнага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, лаўрэата Нацыянальнай тэатральнай прэміі Аляксея Ляляўскага.

Развітанне з заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Міхаілам Шавелем адбудзецца 15 верасня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках