20 кастрычнiка 2021, Серада, 7:59
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр ударнік Rolling Stones Чарлі Уотс

7
Памёр ударнік Rolling Stones Чарлі Уотс
ЧАРЛІ УОТС
ФОТА: REUTERS

Музыку было 80 гадоў.

Ударнік Rolling Stones Чарлі Уотс, чый талент і харызма цягам больш чым паўстагоддзя шмат у чым былі рухаючай сілай гурта, памёр ва ўзросце 80 гадоў.

Як паведамляе ВВС, незадоўга да гэтага ён нечакана адмовіўся ад удзелу ў турнэ гурта, якое было адкладзенае праз пандэмію, спаслаўшыся на стан здароўя (раней ён лячыўся ад рака горла), і нават падабраў сабе замену ў асобе Стыва Джордана, які доўгі час граў з Кітам Рычардсам у X-Pensive Winos.

Даніну павагі музыку аддалі многія зоркі, у тым ліку сэр Пол Макартні, сэр Рынга Стар і сэр Элтан Джон.

«Наймілейшым чалавекам, фантастычным ударнікам, надзейным як скала» назваў Чарлі Уотса Пол Макартні.

«Сумны дзень, - напісаў Элтан Джон, - Чарлі Уотс быў геніяльным ударнікам, стылёвым хлопцам і шыкоўным таварышам».

Браян Уілсан з Beach Boys прызнаўся, што быў уражаны весткай пра смерць Уотса, якога ён таксама назваў бліскучым музыкам.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».