8 траўня 2024, Серада, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Час мяняць лысую гуму

6
Час мяняць лысую гуму

Таракан асуджаны на правал.

Калі прыходзіце на працу чарговым разам, азірніцеся навокал. Паглядзіце, на каго вы працуеце. Паглядзіце, з чым вы працуеце. Гэтыя людзі ў такім жа стане, як і станкі. Рамантаваць дорага, а толку ад рамонту нуль. Прасцей выкінуць на сметнік, піша тэлеграм-канал БАР.

Вонкава яны, можа быць, і нічога. Але ўнутры суцэльная гнілата ды іржа. І не дай бог гэтаму выбрацца вонкі.

Як вы сябе адчуваеце, падтрымліваючы ў гэтым усім жыццё? Працягваючы дапамагаць ім зарабляць за ваш кошт? Тупое кіраўніцтва, якое не ведае як уладкаваны працэс, мянты, якім важней закрыць чалавека, чым раскрыць справу.

Гэта замкнёнае кола. Яно асуджанае на правал. Узгадайце, як распадаўся Савецкі Саюз. Многія краіны, здабыўшы свабоду, засталіся ні з чым. Так і ў нас: чым хутчэй мы пазбавімся ад гнілля, тым больш рэсурсу ў нас застанецца на тое, каб пабудаваць краіну, у якой мы і нашы дзеці зможам вольна жыць. А ідыёты будуць заўсёды. Наша задача - паставіць іх на месца.

Мы гэта зробім.

Стачцы быць!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках