27 красавiка 2024, Субота, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульні ў Токіё: французскі баксёр зладзіў страйк на рынгу

8
Гульні ў Токіё: французскі баксёр зладзіў страйк на рынгу

Мурад Аліеў апратэставаў пастанову суддзі.

Баксёр з Францыі Мурад Аліеў зладзіў страйк пасля таго, як яму прысудзілі паразу ў чвэрцьфінальным паядынку на Алімпіядзе ў Токіё. Пра гэта паведамляе Associated Press (пераклад - meduza.io).

Падчас бою з брытанцам Фрэйзерам Кларкам у катэгорыі звыш 91 кілаграма Аліеву залічылі паразу і дыскваліфікавалі. Рэферы палічыў, што Аліеў наўмысна наносіў спаборніку ўдары галавой. Баксёр быў не згодны з такой пастановай і адмовіўся пакідаць рынг.

Аліеў сядзеў у куце рынга амаль 30 хвілін. Затым пайшоў разам з арганізатарамі, але праз 15 хвілін вярнуўся на рынг. Ён заставаўся там яшчэ блізу 15 хвілін, пасля чаго скончыў страйк.

«Гэта быў мой спосаб паказаць, што пастанова была несправядлівай. Я хацеў змагацца з усёй гэтай несправядлівасцю... Я трэніраваўся ўсё сваё жыццё для гэтага і саступіў праз пастанову аднаго рэферы», - заявіў баксёр.

26-гадовы Мурад Аліеў нарадзіўся ў Маскве і ва ўзросце шасці гадоў пераехаў у Францыю. Ён з'яўляецца чэмпіёнам Францыі і срэбным прызёрам Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках