27 красавiка 2024, Субота, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай таемна запусціў і пасадзіў шматразовы касмічны карабель

14
Кітай таемна запусціў і пасадзіў шматразовы касмічны карабель

Яго можна выкарыстоўваць як для мірных мэтаў, так і для вайсковых.

Кітайская аэракасмічная навукова-тэхнічная карпарацыя China Aerospace Science and Technology Corp (CASC) ажыццявіла паспяховы запуск субарбітальнага касмічнага карабля, паведамляе Naked Science. У той жа дзень ён паспяхова прызямліўся на Зямлю, але пра палёт афіцыйна заявілі толькі праз некалькі дзён.

Запуск адбываўся на паўночным захадзе Кітая з касмадрома Цзюцюань. Пасадку карабля здзейснілі на аэрадроме ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія, які размешчаны на поўначы Кітая.

Аднак, КНР не падае ніякіх звестак як пра тэхнічныя характарыстыкі касмічнага карабля, так і пра яго канструкцыі. Няма ніякай інфармацыі пра тое, якой была працягласць палёту, на якой вышыні знаходзіўся карабель і ці быў на борце груз. Вядома толькі тое, што карабель узлятае вертыкальна, а прызямленне такое ж, як і ў звычайных пасажырскіх самалётаў - гарызантальнае.

У CASC толькі адзначылі, што выпрабаванні і развіццё касмічных тэхналогій - важны крок для ператварэння Кітая са звычайнай касмічнай дзяржавы ў вялікую касмічную дзяржаву.

Аглядальнікі мяркуюць, што выпрабаванні кітайскага касмічнага карабля могуць быць звязаныя з нейкай камерцыйнай праграмай. Але і не адмаўляюць, што карабель могуць выпрабоўваць для таго, каб у далейшым ужываць яго ў вайсковых мэтах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках