26 красавiка 2024, Пятніца, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч расказала, у якіх варунках утрымліваецца Мікалай Статкевіч

9
Марына Адамовіч расказала, у якіх варунках утрымліваецца Мікалай Статкевіч
Архіўнае Фота

Камера палітвязня вузкая, рукамі можна ўперціся ў супрацьлеглыя сцены.

Жонка аднаго з лідараў апазіцыі, палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч падзялілася тэкстам ліста ад мужа. Яна паведаміла, што адразу пасля спаткання, у той жа дзень, Мікалая перавялі ў «новую» камеру. Вось і звязаныя з гэтым змены ў сваіх спартыўных звычках палітвязень і апісаў у лісце:

- 10 чэрвеня атрымала ліст ад Мікалая за 6 чэрвеня. У лісце ён крыху піша пра сваю камеру, адказваючы на маё пытанне аб тым, колькі разоў ён цяпер займаецца гімнастыкай.

«Ты задавала пытанне пра тое, колькі разоў на дзень я займаюся гімнастыкай. Тут давялося адмовіцца ад ранішняй размінкі і перанесці яе на шпацыр, бо я заўсёды рабіў яе каля адчыненага акна, а тут камера вузкая, рукамі можна ўперціся ў супрацьлеглыя сцены.

Не, яна доўгая і санітарныя меры пра плошчы і аб'ёму выконваюцца, але пад акенцам можна стаяць толькі бокам, ўпёршыся плячыма ў другі ярус ложка, жыватом у вузкі і доўгі столік, маючы металічную паліцу ля носа. Не разамнешся. Таму ў камеры раблю толькі практыкаванні для спіны і прэса.

Цяпер пачаў рабіць яшчэ практыкаванні на раўнавагу. Стоячы на адной назе, заплюшчыўшы вочы. Трэнірую сігнальныя сістэмы і механізмы зваротнай сувязі, бо ў камеры яны мала задзейнічаныя».

Вось такая, высвятляецца, можа быць камера, у якой адзін дарослы чалавек лёгка ўпіраецца не тое, што рукамі, а локцямі ў супрацьлеглыя сцены.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках