27 красавiка 2024, Субота, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіёск упаў на прыпаркаваны аўтамабіль: у Менску моцны вецер

4
Кіёск упаў на прыпаркаваны аўтамабіль: у Менску моцны вецер

У сталіцы разгулялася стыхія.

Надвор'е зноў мяняецца: пасля даволі цёплых выходных зноў халадае. У Менску з вечара часам ідзе дождж, падняўся моцны вецер. Уночы парывам перакуліла кветкавы кіёск на аўтамабіль, з раніцы варункі надвор'я не палепшыліся.

Чытач даслаў у чат-бот Onliner фатаграфіі з наступствамі начнога інцыдэнту на вуліцы Жыновіча.

- Сёння ўночы на паркоўцы крамы вецер перакуліў кіёск з кветкамі на аўто, - распавёў аўтар здымкаў.

Відавочна, што шапік проста сарвала з зямлі і перакуліла парывам ветру на аўто. Кветкі, якія захоўваліся пад у гэтым шапіку, у асноўным засталіся на месцы.

Сіноптыкі на сёння абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз вецер: на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Менску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Аранжавы ўзровень паводле класіфікацыі азначае тое, што ўмовы надвор'я нясуць рэальную небяспеку - парывы, ліўні, навальніцы, град, спякота, маразы, снегапады, завеі ды іншае. З'явы могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прывесці да значнай матэрыяльнай шкоды, а таксама магчымыя чалавечыя ахвяры.

Белгідрамет паведамляе на сёння пераважна хмарнае надвор'е. У многіх раёнах кароткачасовыя дажджы, на паўночным захадзе з мокрым снегам. Вецер паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +3... +9 градусаў Цэльсія, у паўднёва-ўсходніх раёнах +10... +13. У Менску чакаецца пераважна хмарнае надвор'е. Кароткачасовы дождж (імавернасць ападкаў 80-90%). Вецер паўднёва-заходні, заходні 5-10 м/с, парывы да 15-20 м/с. Тэмпература паветра раніцай +5... +6 градусаў, удзень +3... +5, вечарам +2... +4. Нагадаем, сёння 3 траўня. Апошні месяц вясны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках