Каб пасадзіць самалёт Ryanair у Менску, Лукашэнка накіраваў супраць яго баявую авіяцыю
58- 23.05.2021, 15:21
- 48,380
Дыктатар паставіў пад пагрозу жыцці пасажыраў і экіпажа грамадзянскага борта ў небе над Беларуссю.
Сёння самалёт Ryanair, які выконваў рэйс з Афінаў у Вільню, быў развернуты ў раёне Ліды і накіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Нагодай паслужыла інфармацыя пра нібыта «бомбу на борце». У Нацыянальным аэрапорце Мінск пасажыраў самалёта дагледзелі, у выніку чаго быў арыштаваны рэдактар тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч.
Каб самалёт быў пасаджаны ў Менску, у паветра паднялі знішчальнік МіГ-29. Каманду прыняць лайнер у беларускай сталіцы даў асабіста Лукашэнка, паведамляе ягная прэс-служба.