26 красавiка 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка Роснедр, які заявіў пра нерэнтабельнасць расейскай нафты, сабраліся звольніць

14
Кіраўніка Роснедр, які заявіў пра нерэнтабельнасць расейскай нафты, сабраліся звольніць
ФОТА: ДОНАТ САРОКІН/ТАСС

Урад РФ абмяркоўвае адстаўку Яўгена Кісялёва.

Урад Расеі можа змяніць кіраўніка Роснедр, паведамляе «Интерфакс» са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Яўген Кісялёў, які ўзначальвае ведамства з 2016 года, можа адправіцца ў адстаўку - такі сцэнар абмяркоўваецца ў Кабінеце, кажуць крыніцы агенцтва.

Прычыны адстаўкі не называюцца, а Мінпрыроды РФ сітуацыю не каментуе.

Горны інжынер-геолаг паводле прафесіі, які пачынаў кар'еру на Урале і які прысвяціў геалогіі ўсё жыццё, Кісялёў адзначыўся серыяй песімістычныя ацэнак стану расейскай нафтавай галіны.

Адразу пасля прызначэння, у 2016 годзе, ён канстатаваў вычарпанне рэзерву буйных нафтавых пакладаў у Расеі. «Нічога буйнога не засталося. Фонд адкрытых радовішчаў вычарпаны», - казаў ён.

У красавіку 2021-га Кісялёў заявіў, што хоць агульных запасаў нафты ў Расеі магло б хапіць на 58 гадоў здабычы, але большая іх частка эканамічна не рэнтабельная.

«Рэнтабельнасці (запасаў) у адпаведнасці са звесткамі інвентарызацыі выстарчыць на 19 гадоў», - сказаў ён. Дзве траціны нафты, знойдзенай у нетрах, прыпадае на цяжказдабывальныя запасы, размешчаныя, між іншым, у Арктыцы. Але пры бягучых цэнах - блізу 60 даляраў за барэль - здабываць арктычную нафту, са слоў Кісялёва, праблематычна: трэба 110-120 даляраў за бочку.

19 гадоў здабычы пры існых запасах - гэта «ўмоўны, індыкатыўны паказчык», падкрэсліў кіраўнік Роснедр: «З развіццём тэхналогій гэтая мяжа будзе пастаянна адсоўвацца». Пакуль, зрэшты, у сферы тэхналогій здабычы на шэльфе зменаў пакуль не назіраецца, канстатаваў Кісялёў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках