27 красавiка 2024, Субота, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР больш не разглядае інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі

3
ЕБРР больш не разглядае інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі

ЕБРР падзяляе заклапочанасць міжнароднай супольнасці сітуацыяй у краіне.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця не разглядае новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце, які атрымаў Павел Латушка, паведамляе euroradio.fm.

26 сакавіка палітык даслаў ліст у ЕБРР, звяртаючы ўвагу на масавыя і сістэмныя рэпрэсіі з боку беларускага рэжыму. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання заявіў, што міжнародныя фінансавыя інстытуты ў такіх варунках могуць дапамагчы спыніць рэпрэсіі, калі будуць адмаўляцца ад усякіх кантактаў з цяперашняй уладай.

«ЕБРР падзяляе заклапочанасць міжнароднай супольнасці сітуацыяй у Беларусі, уважліва сочыць за развіццём падзей у краіне. Цяпер мы абмяжоўваем нашы інвестыцыі асобнымі праектамі ў прыватным сектары. Пры гэтым мы не разглядаем новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі», - гаворыцца ў лісце, які падпісаў генеральны сакратар ЕБРР Энца Кватрачоке.

фотa: epravda.com.ua
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках