27 красавiка 2024, Субота, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачаліся праблемы праз абсталяванне для «суверэннага інтэрнэту»

10
У Расеі пачаліся праблемы праз абсталяванне для «суверэннага інтэрнэту»

Гаворка ідзе аб збоі ў працы Facebook, Instagram і WhatsApp.

У сетках буйных расейскіх аператараў сувязі пачалі адбывацца збоі праз абсталяванне Раскамнагляду, устаноўленага для выканання закона аб «суверэнным інтэрнэце». Пра гэта паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы ў кампаніях.

З інфармацыі выдання, у сакавіку збой адбыўся ў аператара «Абіт» праз сістэму для фільтрацыі інтэрнэт-трафіку (DPI), усталяванай Раскамнглядам. Каб перазапусціць працу сеткі, работнікам аператара давялося адключыць абсталяванне Раскамнагляду.

У ведамстве заявілі выданню, што працу абсталявання фільтрацыі трафіку ўдалося аднавіць за тры гадзіны. Таксама ў Раскамнаглядзе ўдакладнілі, што змяненне параметраў працы сістэм можа пацягнуць штраф да мільёна рублёў як парушэнне закона аб «суверэнным інтэрнэце». У Мінлічбе заявілі, што за збоі адказваюць уладальнікі інфраструктуры. Пры гэтым сістэмамі фільтрацыі трафіку валодае Раскамнагляд.

Праблемы праз абсталяванне Раскамнагляду паўсталі таксама ва ўсіх аператараў МТС, «Білайн», «Мегафон», Tele2 і «Растэлекама», піша «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы. Гаворка ідзе аб збоі ў працы Facebook, Instagram і WhatsApp 19 сакавіка, на недаступнасць якіх скардзіліся карыстальнікі на партале Downdetector. «Растэлекам» удакладняў, што аварыя была зафіксаваная на сетцы аднаго з замежных правайдэраў, аднак крыніцы «Коммерсанта» сцвярджаюць, што праблема была на расейскім баку.

Тэхналогія DPI, якая магла выклікаць збоі, у тым ліку выкарыстоўваецца для запаволення твітэру. У першы дзень запаволення трафіку ў сацсетцы адбыўся збой у працы «Растэлекама», сталі недаступныя сайты Крамля, урада, Следчага камітэта і некалькіх міністэрстваў. Акрамя таго, з перабоямі працавалі сэрвісы Google, які належыць кампаніі YouTube. Удзельнікі рынка звязвалі гэта менавіта з працуй сістэм фільтрацыі трафіку.

З 1 лістапада 2019 года ў Расеі ўступіў у дзеянне закон аб «суверэнным рунэце». Ён абавязвае аператараў усталёўваць на сетках тэхнічныя сродкі процідзеяння пагрозам, якія дазволяць фільтраваць трафік і абмяжоўваць доступ да забароненых сайтаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках