27 красавiка 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З чатырох школ Менска эвакуявалі больш за 3000 дзяцей і педагогаў: і гэта не вучэнні

8
З чатырох школ Менска эвакуявалі больш за 3000 дзяцей і педагогаў: і гэта не вучэнні

Што адбылося?

У Менску 27 красавіка праваахоўнікі і сапёры правяралі інфармацыю аб «мінаванні» чатырох навучальных устаноў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Невядомыя паведамілі аб мінаванні чатырох сярэдніх школах у беларускай сталіцы. З устаноў эвакуявалі звыш 3 000 вучняў і работнікаў, на час, пакуль будынак правяралі сапёрна-піратэхнічныя групы і следчыя.

- Ні на адным з аб'ектаў выбуховых прыладаў не выяўлена, - пракаментавалі ў прэс-службе.

Таксама ў СК заявілі, што па фактах заведама непраўдзівых паведамленняў аб небяспецы распачатая крымінальная справа (ч.1 арт.340 КК РБ).

Цяпер праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, і ўстанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.

Таксама ў Следчым камітэце ўдакладнілі, што за тры месяцы 2021-га года ў Беларусі была распачатая ўжо 71 крымінальная справа аб ілжывых паведамленнях аб небяспецы. Крымінальная адказнасць за гэта надыходзіць з 14 гадоў. Максімальнае пакаранне паводле 340 артыкулу Крымінальнага кодэксу - 7 гадоў зняволення. Акрамя таго, вінаваты кампенсуе выдаткі экстраных службаў на правядзенне спецыяльных дзеянняў і праверачных мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках