26 красавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сныціна пра байкот футбольных фанатаў: Я вельмі ганаруся імі

2
Сныціна пра байкот футбольных фанатаў: Я вельмі ганаруся імі
ФОТА: КАЦЯРЫНА СНЫЦІНА/INSTAGRAM

У Беларусі футбольныя заўзятары масава абвясцілі байкот матчам унутранага чэмпіянату.

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна падзялілася меркаваннем аб адмове футбольных фанатаў наведваць матчы чэмпіянату Беларусі. Пра гэта піша «Трибуна».

- У Беларусі футбольныя заўзятары абвясцілі байкот матчам унутранага чэмпіянату. Ці ёсць нешта такое ў баскетболе ў Беларусі?

- Напраўду, не чула, бо няма такіх фан-сектараў, фан-клубаў баскетбольных каманд. Я думаю, у футбольных заўзятараў свая непрыязнасць да гэтага да ўсяго, бо пацярпелі і загінулі, як мінімум, два футбольныя заўзятары. Я вельмі ганаруся імі, што яны прынялі такую пастанову, бо ўсё ж гэта, напэўна, балюча, калі ты заўзееш за нейкі клуб, за нейкую структуру - і потым гэтая структура ў патрэбны момант цябе не падтрымлівае. Гэта цяжка і балюча. І я вельмі ганаруся, што так шмат фан-клубаў прыняло гэтую пастанову, - сказала Сныціна.

22 жніўня ў Менску знайшлі засіленым футбольнага фаната Мікіту Крыўцова.

У ноч з 15 на 16 жніўня пад аўто на Партызанскім праспекце трапіў 19-гадовы фанат менскага «Дынама» Арцём «Перчык». Хлопец памёр на месцы здарэння.

5 верасня ў Серабранцы знайшлі цела 25-гадовага фаната менскага «Дынама» Аляксея Дзямідава.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках