4 траўня 2024, Субота, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ракетныя эсмінцы ВМС ЗША заходзяць у Чорнае мора

38
Ракетныя эсмінцы ВМС ЗША заходзяць у Чорнае мора

Амерыканскія эсмінцы могуць на адлегласці да 1,5 тыс. км знішчаць цэлі ракетамі.

Ваенна-марскія сілы ЗША пачалі заводзіць два вайсковыя караблі ў акваторыю Чорнага мора, паведамляе ўкраінскі спецыялізаваны партал Defense Express.

Паведамляецца, што эсмінец Roosevelt 14 красавіка павінен увайсці ў Чорнае мора. Услед за ім 15 красавіка прайсці Басфор павінен яшчэ адзін ракетны эсмінец – Donald Cook (ён толькі два месяцы таму пакінуў акваторыю Чорнага мора, дзе праводзіў патруляванне і вучэнні з хаўруснікамі і партнёрамі NATO).

Эсмінцы ЗША будуць знаходзіцца ля берагоў Украіны да 4 і 5 траўня.

"ВМС ЗША разгортваюць групу з двух ракетных эсмінцаў, якія даволі моцна змяняюць баланс сілаў у рэгіёне дзякуючы магчымасці стварыць так званую A2AD зону – забароны доступу / закрыцця тэрыторыі. Гэта значыць утвараюць прастору, у якой праціўнік не можа перасоўвацца без істотных стратаў", – адзначае Defense Express.

На кожным ваенным судне ўстаноўлена да 96 пускавых установак, што дазваляе на адлегласці да 1,5 тыс. кіламетраў знішчаць цэлі ракетамі Tomahawk і збіваць самалёты спаборніка на адлегласці да 240 кіламетраў зенітнымі ракетамі RIM-174. Таксама караблі могуць наводзіць на цэлі бамбавікі B-1B і "кіраваць" знішчальнай авіяцыяй.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках