20 красавiка 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вершбоў: У выпадку ўварвання РФ ва Украіну ЗША распачнуць мноства крокаў, аж да адключэння Расеі ад SWIFT

11
Вершбоў: У выпадку ўварвання РФ ва Украіну ЗША распачнуць мноства крокаў, аж да адключэння Расеі ад SWIFT
АЛЯКСАНДР ВЕРШБОЎ

Экс-намеснік генеральнага сакратара NАТО заявіў пра вельмі моцную рэакцыю Захаду і вялікія страты для ўзброеных сіл Крамля.

У выпадку новага ўварвання Расеі ва Украіну ўзброеныя сілы РФ панясуць сур'ёзныя страты, а заходнія краіны, магчыма, увядуць дадатковыя санкцыі супраць яе. Такое меркаванне ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару выдання gordonua.com Алесі Бацман выказаў амерыканскі дыпламат, экс-амбасадар ЗША ў Расеі, былы намеснік генеральнага сакратара NАТО Аляксандр Вершбоў.

"Захад, магчыма, адрэагуе дадатковымі санкцыямі, бо гэта будзе разглядацца як сур'ёзнае парушэнне дамоўленасцяў, узгодненых у Менску шэсць і сем гадоў таму", - сказаў Вершбоў.

Ён мяркуе, што ў выпадку развіцця такога сцэнару з боку ЗША была б "вельмі моцная рэакцыя".

"Немагчыма зразумець, што ў [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна ў галаве, але ясна адно: ён хоча дамінаваць над Украінай. Ён ніколі не змірыцца з тым, што Украіна калі-небудзь можа стаць цалкам незалежнай краінай. Ён хоча вярнуцца ў часы падзеленай Еўропы і сфер уплыву, у якіх Расея можа дыктаваць умовы будучай Украіне, няхай гэта будзе яе палітычная арганізацыя або міжнародныя дачыненні... Калі б ён сапраўды падумаў, што яшчэ адно вайсковае ўварванне было б лепшым спосабам для дасягнення гэтай мэты, я думаю, што з боку Злучаных Штатаў будзе вельмі моцная рэакцыя, не ў вайсковай галіне непасрэдна, але ЗША, магчыма, адразу б адправілі дадатковую вайсковую дапамогу ва Украіну", - сказаў Вершбоў.

Дыпламат мяркуе, што ЗША ў гэтым выпадку будуць намагаць "на значна больш жорсткіх санкцыях" супраць Расеі, напрыклад, на поўным закрыцці праекту "Паўночны струмень - 2".

"Пры гэтым выкарыстоўваючы фінансавыя санкцыі, каб фактычна пазбавіць расейцаў магчымасці нармальнага ўзаемадзеяння з міжнароднай фінансавай сістэмай. Напрыклад, [ЗША могуць] мэтанакіравана выбраць буйныя дзяржаўныя банкі, такія як "Знешэканамбанк", Расейскі фонд прамых інвестыцый, і, магчыма, нават разгледзець крайнія меры , такія як адключэнне Расеі ад аплатных сістэм SWIFT. Так што, ЗША, магчыма, распачнуць мноства крокаў, і гэта нанясе значную шкоду расейскай эканоміцы. Вось чаму я думаю, што, нарэшце, Расея спыніцца за некалькі крокаў ад прамога ўварвання, што , вядома, не палегчыць жыццё Украіне, але гэтыя дзеянні будуць менш адназначнымі, чым прамое ўварванне", - сказаў Вершбоў.

Сістэма SWIFT дазваляе банкам і кампаніям абменьвацца фінансавымі паведамленнямі ва ўсім свеце. Для разлікаў унутры Расеі існуюць іншыя спосабы працы, аднак міжнародныя трансакцыі без SWIFT немагчымыя. У сакавіку 2021 года спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сітуацыя ў сусветнай палітыцы "абавязвае Расею браць пад увагу ўсе магчымыя пагрозы з боку Захаду", таму расейскія ўлады не выключаюць варыянт адключэння Расеі ад SWIFT.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках