26 красавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі на продаж выставілі самую танную кватэру ў Беларусі

16
У Гомелі на продаж выставілі самую танную кватэру ў Беларусі

У кватэры зроблены рамонт.

Мабыць, самая танная кватэра ў Беларусі цяпер выстаўленая на продаж у Гомелі - кошт «маленькай студыі» - усяго $6 000. Да таго ж, аплаціць нерухомасць можна і ў растэрміноўку, піша kp.by.

Міні-кватэра знаходзіцца ў старым гатэлі аэрапорта, якую выкупілі і перарабілі пад жыллё. У будынку 1986 года прайшоў капрамонт, былі заменены камунікацыі, устаноўленыя новыя вокны, лічыльнікі на ваду і электрычнасць.

У аб'екта ўласная кацельня і пункт аховы, а ў перспектыве ўласнік плануе зладзіць зону барбекю з мангалам і альтанкай, а таксама адкрыць саўну з басейнам. Будынак цагляны, чатырохпавярховы, з холам і перадпакоем. Сама кватэра знаходзіцца на трэцім паверсе, прыватызаваная, прадаецца ў прыватным парадку.

Плошча кватэры - усяго 13 «квадратаў», вышыня столі - 2,6 метра. У кватэры зроблены рамонт - устаноўлены санвузел і кухня, устаноўленыя шклопакеты і дзверы, пастаўленая канапа. Кватэра прадаецца ўсяго за $6 тысяч. Акрамя таго, кватэру можна купіць у растэрміноўку на два гады. Пры гэтым першапачатковы унёсак - ад 5460 рублёў, штомесячныя плацяжы - ад 637 рублёў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках